Памёр уладальнік легендарнай мінскай кавярні «У дзеда»

«У тую пятніцу пайшоў з жыцця Аляксандр Мікалаевіч Бажко — уладальнік сапраўды легендарнай кавярні «У Дзеда», я б сказаў, маленькай душы Мінска», — напісаў блогер Павел «Кокобай» Крамар.

06.05.2022 / 14:23

Бажко ў мінулым — афіцэр, выйшаў у адстаўку ў 1992 годзе. Пасля заняўся рэстараннай справай. Удзельнічаў у кіраванні клубам «Чорны лімон», працаваў у «Сытым тату», пасля адчыніў сваю кавярню, якая стала культавым месцам для беларусаў і турыстаў.

Установа была вядомая дзякуючы смачнай каве па-бедуінску, рэцэпт якой нават хацелі купіць замежнікі за вялікія грошы.

Восенню 2020 года Бажко знялі ў прапагандысцкім фільме, у якім гаварылася, што пратэстоўцы нібыта пагражалі яму пагромам кавярні.

У размове з журналістамі «Нашай Нівы» бізнэсовец заявіў, што нічога такога не было, а прапагандысты ўсё выдумалі.

Nashaniva.com