Прапагандыст Ігар Тур ажаніўся. Хто нявеста?
Прапагандыст Ігар Тур паведаміў, што ажаніўся 1 мая. Нявеста — прэс-сакратарка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.
07.05.2022 / 12:10
Пара ажанілася ў Лідзе — Тур паходзіць з Лідскага раёна. Нявеста ўзяла прозвішча мужа. Ксенія з Рэчыцы, ёй 30 (на два гады маладзейшая за Тура). Скончыла гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.
Пра прапанову ад Тура Ксенія напісала ў сваім інстаграме за паўтара месяца да вяселля — 16 сакавіка. За тры дні да гэтага дзяўчына ўпершыню распавяла пра адносіны з Турам у сваіх сацсетках. З таго часу Ксенія пачала публічна асвятляць свае адносіны.