Віцэ-прэмʼер Украіны паведаміла аб эвакуацыі ўсіх жанчын, дзяцей і пажылых людзей з «Азоўсталі»

Віцэ-прэмʼер Украіны, міністр па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук абʼявіла аб завяршэнні эвакуацыі мірных жыхароў з завода «Азоўсталь» у Марыупалі.

07.05.2022 / 19:44

«Загад прэзідэнта выкананы: усе жанчыны, дзеці і пажылыя людзі з «Азоўсталі» былі эвакуіраваны. Гэтая частка марыупальскай гуманітарнай аперацыі завершана», — напісала Верашчук у сваім тэлеграм-канале.

Да эвакуацыі ўкраінскія ўлады казалі, што на заводзе могуць знаходзіцца каля тысячы грамадзянскіх людзей. 

Дырэктар «Азоўсталі» пра завод і сакрэтныя тунэлі: «Рыхтаваліся з 2014 года»

Украінскага вайскоўца з «Азоўсталі», які здаўся ў палон, забілі, хаця паабяцалі захаваць яму жыццё

Nashaniva.com