«Замкі Беларусі: паміж сімвалізмам і вайной». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Замкі — знакавыя аб’екты ў культурным ландшафце Беларусі. Многім вядомы міф пра «краіну замкаў», якой некалі нібыта была наша краіна. А рэшткі абарончых збудаванняў успрымаюцца цяпер як сімвалы нашай велічнай гісторыі. Пра гэта ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве, які з нядаўняга часу стаў ладзіць сустрэчы з беларускімі гісторыкамі, распавёў кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.
07.05.2022 / 23:47
Замкі на працягу ўсёй гісторыі неслі значную сімвалічную нагрузку, фактычна яны ўвасабляла сабой грамадскія інстытуты ці асоб, якія кіравалі пэўнай тэрыторыяй. Такім чынам, яны былі дзейсным інструментам абароны пэўных тэрыторый, а таксама сімвалам непарушнасці ўлады. З XIII да XVIII ст. замкі на беларускіх землях вельмі змяніліся, а ў іх архітэктуры адбіліся многія важныя феномены нашай гісторыі. Глядзіце ‒ захапляльны расповед гісторыка.