Пуцін перакідвае войскі з Сірыі ва Украіну — ізраільскія СМІ
8.05.2022 / 0:9
Пра тое, што расійскія ўлады перакідваюць войскі з Сірыі ва Украіну, паведаміў дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Міхаіл Падаляк са спасылкай на ізраільскія СМІ.
Сірыец трымае партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і сірыйскі сцяг падчас дэманстрацыі ў падтрымку ўварвання Расіі ва Украіну, 20 сакавіка 2022 г. Фота: Bilal Hussein / AP
Паведамленне Падаляк напісаў у сваім твітары ў суботу ўвечары.
Падаляк адзначыў, што, як паведамляюць ізраільскія СМІ, Расія тэрмінова выводзіць сілы з Сірыі, перадаючы ваенныя базы «Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі».
«Масква здае свае пазіцыі ў рэгіёне, каб падкінуць дроў (што нічога не вырашае) у кратар вайны ва Украіне. Усё яшчэ ідзе «па плане», так? Ну, план быў выдатны. Надзейны, як швейцарскі гадзіннік», — напісаў Падаляк.
Напярэдадні ізраільскі партал DEBKAfile са спасылкай на крыніцы паведаміў, што расійскія падраздзяленні, размешчаныя ў Сірыі, збіраюцца на авіябазах Хмеймім, Камышлі, Дэйр-эз-Зор і Т4, і некаторыя з іх гатовыя да перакідвання на ўкраінскі фронт, піша «Еўрапейская праўда». Ваенныя крыніцы паведамілі, што расіяне перадаюць ключавыя базы «Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі» і «Хізбале».
Падобную інфармацыю са спасылкай на крыніцы паведамляла The Moscow Times. Выданне падкрэсліла, што дакладная колькасць сірыйскіх груповак у Расеі пакуль невядомая.
Новы камандуючы войскамі ва Украіне генерал Дворнікаў прайшоў сірыйскую вайну, і ад Пуціна, магчыма, атрымаў заданне перамагчы да 9 мая. Ён быў прызначаны ў пачатку красавіка.
У суботу кіраўнік ЦРУ Уільям Бёрнс заявіў, што Уладзімір Пуцін не можа дазволіць сабе прайграць ва Украіне, таму гатовы падвоіць стаўкі.