Зяленскі запісаў зварот да Дня Перамогі на Хрышчаціку, перагароджаным процітанкавымі вожыкамі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў сённяшняга ворага Украіны «сумессю арды і нацызму».
09.05.2022 / 09:41
«Мы змагаемся за свабоду для сваіх дзяцей, а значыць, пераможам. Мы ніколі не забудзем тое, што зрабілі нашы продкі ў Другой сусветнай вайне, у якой загінула больш за восем мільёнаў украінцаў. І зусім хутка ва Украіне будуць два Дні Перамогі. А ў кагосьці не застанецца ні аднаго, — сказаў Зяленскі.
— Перамаглі тады. Пераможам і цяпер. І Хрышчацік убачыць парад Перамогі — перамогі Украіны! З Днём Перамогі над нацызмам! Слава Украіне!»
Учора Зяленскі ўдзельнічаў у відэасаміце «Вялікай сямёркі», а сёння, як чакаецца, прэзідэнт ЗША падпіша закон аб ленд-лізе для Украіны — гэты інструмент дапамогі ў свой час дапамог перамагчы гітлераўскую Германію.