Мікіта Моніч і SilverScreen запрашаюць на выставу Леанарда да Вінчы ў Луўр
На наступным тыдні будзе Міжнародны дзень музеяў. Да яго Мікіта Моніч з SilverScreen пакажуць атмасферны, прыгожа зняты фільм пра выставу Леанарда да Вінчы ў Луўры.
11.05.2022 / 15:57
«Гэта сапраўдная асалода для вачэй, магчымасць дэталёва паглядзець на некалькі дзясяткаў графічных работ і карцін Леанарда», — піша Моніч. Вядомы мастацтвазнаўца анлайн прачытае ўступ да паказу і правядзе абмеркаванне пасля.
SilverScreen чакае гледачоў 17 мая ў 19:30.
Білеты можна набыць тут.