Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі прагназуе правакацыі з выкарыстаннем зброі на заходняй мяжы

У бліжэйшы час ваенна-палітычная абстаноўка каля заходніх граніц Саюзнай дзяржавы захавае крызісны характар. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч у інтэрв'ю расійскаму часопісу «Нацыянальная абарона», паведамляе БЕЛТА.

12.05.2022 / 11:47

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Вальфовіч заявіў, што на заходняй граніцы Беларусі «магчымыя правакацыі з выкарыстаннем зброі, якія могуць прывесці да розных, у тым ліку ненаўмысных, пагранічных інцыдэнтаў з задзейнічаннем як нацыянальных узброеных сіл, так і фармаванняў са складу войскаў узмацнення альянсу».

Вальфовіч таксама адзначыў, што «ў найбліжэйшы час вайскова-палітычная абстаноўка каля заходніх граніц Саюзнай дзяржавы захавае крызісны характар і будзе развівацца ва ўмовах абвастрэння міжнародных адносін».

Nashaniva.com