«Ён працуе і будзе працаваць». Лукашэнка паабяцаў не закрываць ПВТ

Аляксандр Лукашэнка 12 мая сустрэўся з паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым. На сустрэчы сярод іншага Лукашэнка паабяцаў не закрываць ПВТ і распавёў, якімі павінны быць беларускія і расійскія айцішнікі.

12.05.2022 / 13:56

«Мы ўрэшце павінны схіліць нашых айцішнікаў да вытворчасці гатовага канчатковага прадукту, а не на пабягушках быць у буйных кампаній. Так, грошы, так, мільярды даляраў — усё гэта зразумела. Але трэба рабіць з нуля гатовы прадукт і асвойваць яго тут, на постсавецкай прасторы. Найперш у Беларусі і Расіі. Таму ёсць дзе развярнуцца», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка паабяцаў не закрываць ПВТ і не выганяць айцішнікаў.

Ён таксама праанансаваў сустрэчу з ІТ-спецыялістамі. 

Nashaniva.com