Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Ротны Павел «Волат» быў паранены. У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі, паведамляе канал батальёна.
16.05.2022 / 10:44
«Волат» быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожны раз Павел падманваў смерць — і кожны раз вяртаўся ў строй, — пішуць у тэлеграм-канале батальёна.
— Ён не вельмі любіў здымацца, таму пасля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасці сваім жыццём. Памяць ваяроў яго атрада, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў», — напісалі яго паплечнікі.
Гэта ўжо шосты беларус, які загінуў ва Украіне з лютага 2022 года, змагаючыся супраць расійскіх інтэрвентаў.
Раней не стала Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлы, Іллі «Літвіна» Хрэнава, Аляксея «Тура» Скоблі, Змітра «Тэрора» Апанасовіча і Змітра «Ганса» Рубашэўскага.