У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам

У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам, паведамілі чытачы «Нашай Нівы». Падрабязнасці пакуль што невядомыя. 

16.05.2022 / 19:32

Сёння быў першы дзень працы «Кнігаўкі», і туды ад ранку прыехалі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая. Яны чапляліся да ўласнікаў кнігарні за тое, што тыя прадаюць гістарычныя кнігі на беларускай мове. 

Пытанне выклікала, напрыклад, кніга пра Радзівілаў.

Таксама Рыгор Азаронак раскрытыкаваў кнігу з фота, якое падалося яму «вельмі падобным да параду ветэранаў СС» (у рэальнасці на здымку было ўступленне літоўскага войска ў Вільні ў 1939-м). 

А пасля абеду туды прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Чытайце таксама:

Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове

Nashaniva.com