62-гадовая беларуска падняла на Эверэст бел-чырвона-белы сцяг

Лілія Яноўская разам з дачкой Дар'яй у складзе каманды альпіністаў паднялася на самую высокую вяршыню свету 14 мая.⁣

17.05.2022 / 08:43

⁣»Мы верым у любоў, спачуванне і разуменне паміж людзьмі ў гэтым свеце. Любоў, праўда і свабода перамогуць», — напісала яна пазней у сацсетках.

Ліліі Яноўскай 62 гады. Яна грамадзянка Канады і Беларусі.

 Закончыла матэматычны факультэт БДУ, пазней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў галіне фінансавага аналізу. Замужам, мае трох дачок. У 1990-я гады сям’я эмігравала ў Канаду.

Лілія пачала займацца альпінізмам пасля нараджэння трэцяй унучкі, ва ўзросце 50 гадоў. Менш чым праз два гады паднялася на гару Кіліманджара ў Танзаніі. Да 2013 года Лілія скарыла найвышэйшы пік у Паўднёвай Амерыцы, Аканкагуа ў Аргенціне (6962 м) і да 2017 года паднялася на дзесяць пікаў па ўсім свеце, уключаючы гару Матэрхорн у Швейцарыі (4478 м), Рэйнэр у ЗША, а таксама стратавулканы ў Мексіцы, Эквадоры і Перу.

Nashaniva.com