За кратамі знайшоўся вядучы «Зоны Х» — таксама палітвязень
Раней Лукша шмат гадоў працаваў на БТ, быў вядучым праграмы «Зона X».
17.05.2022 / 12:15
Праваабаронцам стала вядома, што 11 сакавіка пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску быў затрыманы журналіст Дзмітрый Лукша. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт.
Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), затым дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.