Выйшлі з-за кратаў двое з фонду «Краіна для жыцця»: Сырых і Астроўская

удакладнена

Стала вядома, што, акрамя Юліі Сырых, 6 траўня выйшла з-за кратаў пад падпіску аб нявыездзе іншая валанцёрка фонду «Краіна для жыцця» Таццяна Астроўская. Як паведаміла ў суполцы dissidentby Марына Касінерава, артыкул абвінавачвання абедзвюм жанчынам быў зменены. За кратамі па-ранейшаму застаецца валанцёр Антон Сташэўскі, а Марына Дуброўская знаходзіцца пад хатнім арыштам.

17.05.2022 / 18:58

Трох валанцёраў затрымалі 9 ліпеня 2021 года і абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкага фарміравання». Па гэтым артыкуле пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. На які артыкул перакваліфікавана абвінавачванне — пакуль не паведамляецца.

Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула памылкова паведамлялася, што з-за кратаў выйшла Марына Дуброўская, а не Таццяна Астроўская.

Nashaniva.com