Прадавачку кнігарні «Кнігаўка» асудзілі за «дробнае хуліганства»
Насце Карнацкай далі 13 сутак арышту. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі знаёмыя затрыманай.
18.05.2022 / 14:39
16 мая, палітычная паліцыя ГУБАЗіК правяла рэйд у кнігарню «Кнігаўка» і затрымала выдаўца Андрэя Янушкевіча.
Гэтаму папярэднічала стварэнне заказных рэпартажаў з фальсіфікаванымі фактамі ў ТГ-каналах Азаронка і Гладкай, якія выкарыстоўваюцца спецслужбамі для апраўдання пагромаў.
Янушкевіча 17 мая асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.
Артыкул КоАП 19.1 «дробнае хуліганства» масава выкарыстоўваецца для рэпрэсій па палітычных справах.
У выніку ператрусу былі канфіскаваныя 200 кніг. Рэпрэсіўныя органы паведамлялі, што 15 найменаванняў узята на экспертызу.