МЗС Расіі: Улады Украіны ўцягваюць непаўналетніх у нацыяналістычную дзейнасць

Пра тое, што ўлады Украіны нібыта ўцягваюць непаўналетніх у «нацыяналістычную дзейнасць», заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

18.05.2022 / 18:22

«Хацела б сказаць аб уцягванні непаўналетніх у дзейнасць украінскіх нацыяналістычных фармаванняў (патрыятычных арганізацый Украіны. — заўв. Рэд). Па меры выгнання з тэрыторыі Данбаса (акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны. — заўв. Рэд) нацыяналістычных фармаванняў Украіны (украінскіх вайскоўцаў. — заўв. Рэд.) адкрываюцца новыя факты, якія пацвярджаюць уцягванне дзяцей у дзейнасць гэтых чалавеканенавісніцкіх структур», — сказала Захарава падчас брыфінгу ў сераду.

Хутчэй за ўсё, пад «насаджэннем нацыяналістычнай дзейнасці» расійская ўлада разумее дзяржаўныя меры Украіны па адраджэнні ўкраінскай мовы на русіфікаваных тэрыторыях Украіны, папулярызацыю ўкраінскай версіі гістарычнай памяці і патрыятычнае выхаванне.

Nashaniva.com