«Санта-Брэмар» спыніла пастаўкі сёмгі ў Расію

Беларускі вытворца рыбнай прадукцыі «Санта Брэмар» прыпыніў пастаўкі сёмгі ў Расію пад брэндам «Рускае мора».

19.05.2022 / 10:53

Беларускі вытворца сутыкнуўся з цяжкасцямі праз спыненне экспарту рыбы з Еўропы, піша ў чацвер газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы ў гандлёвых сетках і рыбнай галіне.

Па словах адной з крыніц, беларуская кампанія папярэдзіла аб прыпыненні паставак у сувязі з абмежаваннем экспарту сыравіны з краін, дзе вырошчваецца ласось.

Рытэйлер «Лента» цяпер не атрымлівае тавары брэнда «Рускае мора», распавёў прадстаўнік гандлёвай сеткі, аднак сітуацыя можа змяніцца ў чэрвені. Ён паведаміў, што вытворцы прадуктаў з чырвонай рыбы папярэджвалі пра магчымыя цяжкасці з адгрузкамі з-за недахопу сыравіны.

Паводле звестак выдання, сёмга і фарэль брэнда «Рускае мора» зніклі з продажу ў Расіі.

Nashaniva.com