Шаўчук пракаментаваў свой пратакол за пацыфісцкія словы на канцэрце
Лідар музычнага калектыву «ДДТ» Юрый Шаўчук пракаментаваў сітуацыю на канцэрце ва Уфе, дзе ён паведаміў гледачам пра сваё разуменне Радзімы і агучыў пацыфісцкія выказванні. Раней паведамлялася, што адразу па заканчэнні выступу ў грымёрку да музыканта зайшла паліцыя.
20.05.2022 / 08:47
Прадзюсар Радмір Усаеў распавёў, што сілавікі прыкладна гадзіну гаварылі з Шаўчуком, «не прапускаючы нават дырэктара калектыву». Яшчэ ён растлумачыў, што Шаўчука мелі намер затрымаць, але ўсё ж гутарка скончылася складаннем адміністрацыйнага пратакола. 20.3.3 КаАП (публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю УС РФ) Шаўчуку пагражае штраф у памеры 50 000 расійскіх рублёў (2 тысячы беларускіх).
Шаўчук пацвердзіў, што ўсё так і было: да яго ў грымёрку прыходзілі аператыўнікі. Таксама музыка адзначыў, што не ведае, што менавіта сілавікі ўказалі ў пратаколе ў якасці парушэння.
«Я ж там шмат чаго казаў», — сказаў ён.