«Маладая Беларусь» павіншавала школьнікаў з Днём ведаў

01.09.2009 / 21:54

1 верасня актывісты моладзевага руху «Маладая Беларусь» павіншавалі школьнікаў з пачаткам новага навучальнага году. Маладыя людзі правялі масавую раздачу паштовак у 10 школах і 2 ПТВ Менску.

Паштоўкі змяшчалі віншавальны тэкст і заклік да павагі і выкарыстання беларускай мовы, таму што у Менску толькі тры беларускамоўныя школы, а навучэнне на роднай мове практычна не выкарыстоўваецца. Рэакцыя вучняў была вельмі пазітыўная. Застаецца спадзявацца, што гэта акцыя прынясе станоўчы вынік. Пад час правядзення раздачы ні адзін з удзельнікаў затрыманы ні быў.

Прэс‑служба «Маладой Беларусі»