Як часта спецслужбы праслухоўваюць тэлефоны і пранікаюць у кватэры?

03.09.2009 / 10:11

Судовы дэпартамент пры Вярхоўным судзе Расіі абнародаваў матэрыялы, многія з якіх раней ішлі пад грыфам «сакрэтна»,
піша «Россійская газета». Згодна з гэтымі матэрыяламі, у 2009 годзе расійскія спецслужбы амаль 115 тыс. разоў ускрывалі з дазволу суду чужыя лісты і больш за 11 тыс. разоў пранікалі ў кватэры грамадзян – як правіла, патаемна. Акрамя таго, больш 64 тыс. разоў суды дазвалялі ставіць тэлефоны на праслухоўванне.

Газета адзначае, што спецслужбы сталі крыху часцей прасіць падобныя дазволы, а суды ў адказ павялічылі колькасць адмоваў.

МБ