Прававерны пошукавік

У інтэрнэце з’явіўся адмысловы пошукавік для мусульман.

03.09.2009 / 11:04

У інтэрнэце з’явіўся адмысловы пошукавік для мусульман.

Ён распрацаваны галандскай кампаніяй AZS Media Group і павінен прадухіліць выпадковае наведванне старонак, што супярэчаць ісламскім нормам. Пакуль працуе папярэдняя версія сэрвісу. Яна даступная на старонцы Imhalal.com.

Кампанія-распрацоўшчык нават стварыла адмысловую сістэму, якая вызначае ступень «шкоднасці» інфармацыі, што змяшчае тая ці іншая старонка для карыстальніка сусветнага павуціння.

Падобная сыстэма арспрацаваная таксама і для артадаксальных яўрэяў. Яна з’явілася ў чэрвені гэтага году.

АП, паводле lenta.ru