Пешахода пераехала два разы

03.09.2009 / 11:23

Каля вёскі Чэрні Брэсцкага раёна 34-гадовы жыхар Брэста, кіруючы машынай «БМВ», здзейсніў наезд на пешахода. Чалавек пераходзіў пешаходны пераход з веласіпедам. Але на гэтым няшчасці 54-гадовага мясцовага жыхара не скончыліся. Пасля «БМВ» на яго наехаў аўтамабіль «Мэрсэдэс» пад кіраваннем 45 –гадовага берасцейца. У выніку пешаход загінуў.

ВЖ