У паэткі і спявачкі Кацярыны Ваданосавай выявілі анкалагічнае захворванне

Пра тое, што яна мае небяспечную хваробу, рак грудзей, Кацярына сама напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

23.05.2022 / 17:16

Фота: Фэйсбук

Аптымізму Ваданосава не губляе, у адчай не ўпадае і рукі не апускае:

«Што ж, як змагарка са стажам, пачынаю новае змаганне. На гэты раз, праўда, індывідуальнае, з дапамогай дактароў». Бо «вельмі хочацца ўбачыць, якімі вырастуць мае дзеці. І вярнуцца дадому, на Радзіму».

Калі спявачка з'язджала з Беларусі 10 месяцаў таму, то ўжо мела сімптомы хваробы, але дактары небяспекі не пабачылі. Дыягназ паставілі за мяжой.

Nashaniva.com