З’явілася аўдыёазбука
Выйшаў аўдыёдыск «Азбука для маленькіх».
04.09.2009 / 13:20
Выйшаў аўдыёдыск «Азбука для маленькіх».
Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан » і «Званочкі ». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.