Ва Украіне забаранілі набліжацца да мяжы з Беларуссю

У Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцях Украіны забаронена набліжацца да мяжы з Беларуссю. Цывільным асобам забараняецца падыходзіць да мяжы бліжэй, чым на 1 км. Адзіныя, для каго зробленае выключэнне, — жыхары населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

23.05.2022 / 21:49

Абмежаванне дзейнічае з 23 мая і будзе працягваць дзейнічаць да заканчэння ваеннага становішча. Уведзеныя яны «з-за ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі і для забеспячэння мераў умацавання нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны».

У раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю, забаронена:

Гэтыя абмежаванні дзейнічаюць за 20 км ад мяжы з Беларуссю ў Карасценьскім, Сарненскім і Варашскім раёнах і за 5 км ад мяжы ў Вышгарадскім раёне.

Nashaniva.com