Канстанцін Залатых знайшоўся ў СІЗА ў Жодзіне

За шэсць дзён, якія прайшлі з моманту затрымання дырэктара газеты «Белорусы і рынок», ён не бачыўся з адвакатам.

24.05.2022 / 13:08

У чым канкрэтна вінавацяць Залатых, пакуль невядома. Нагодай для затрымання стала крымінальная справа па артыкуле 130 КК Беларусі — за распальванне варажнечы.

Дома ў Канстанціна Залатых, а таксама ў рэдакцыі прайшлі ператрусы. Цяпер рэдакцыя апячатаная.

Nashaniva.com