Суд па «справе БелаПАН» пачнецца 6 чэрвеня ў закрытым рэжыме
Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд у выязным закрытым пасяджэнні ў памяшканні Мінскага раённага суда.
24.05.2022 / 15:42
Паводле «справы БелаПАН» будуць судзіць: галоўную рэдактарку і дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, яе папярэдніка на пасадзе дырэктара Дзмітрыя Наважылава (іх затрымалі 18 жніўня 2021 года), а таксама Андрэя Аляксандрава, які займаў пасаду намесніка дырэктара БелаПАН у 2014—2018 гадах, і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну, якіх затрымалі 12 студзеня 2021 года.