Ва Украіне канфіскавалі беларускія мінеральныя ўгнаенні на суму каля 20 мільёнаў даляраў

Дзяржбюро расследаванняў Украіны паведаміла пра канфіскацыю 188 вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі на суму 20 мільёнаў даляраў. У ведамстве сцвярджаюць, што тавар належыць беларускай холдынгавай кампаніі.

26.05.2022 / 22:11

Вагоны выявілі на тэрыторыі марскога порта ў Мікалаеўскай вобласці. 65 з 77 тысяч тон угнаенняў паспелі загрузіць на ўкраінскія судны, каб адправіць за мяжу.

Мікалаеўская абласная пракуратура завяла крымінальную справу супраць супрацоўнікаў Мікалаеўскай мытні, «якія спрыялі перамяшчэнню санкцыйных тавараў праз мытны кантроль».

Nashaniva.com