Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк атрымаў юбілейны медаль ад Мінсельгасхарча
Ксёндз-канонік мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк атрымаў юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», паведамляе catholic.by. Загад аб яго ўзнагароджанні падпісаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.
27.05.2022 / 22:57
Уладзіслаў Завальнюк
Святар атрымаў гэтую ўзнагароду «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ Міжнароднага кангрэса Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўразіі «Апіславія».
Ксёндз Завальнюк мала таго што капелан беларускіх пчаляроў, дык і сам таксама мае пасеку. На сустрэчах духавенства ў касцёле святых Сымона і Алены ўсе ўдзельнікі атрымліваюць у падарунак ад яго натуральны мёд вышэйшай якасці.