Наведнік Луўра вымазаў тортам «Джаконду»

Увечары 29 мая невядомы мужчына ў парыку, які прыехаў у музей на інвалідным вазку, запэцканы крэмавым тортам карціну Леанарда да Вінчы «Мона Ліза». Карціна знаходзіцца пад куленепрабівальным шклом

30.05.2022 / 11:21

Першапачаткова ён паспрабаваў разбіць шкло, аднак пазней запэцкаў яго тортам і раскідаў у зале пялёсткі руж.

Мужчына заклікаў задумацца пра будучыню планеты, якой пагражае знішчэнне, і крычаў, што мастакі павінны думаць аб Зямлі.

Хутчэй за ўсё ён такім чынам спрабаваў прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем.

Nashaniva.com