БЕЛ Ł РУС

Грамадства

За пратэсты затрымалі былую алімпіядніцу па беларускай мове

1.06.2022 / 16:13

Nashaniva.com

Дзяўчына вучылася на юрыста ў БДУ і сёлета павінна была атрымаць дыплом.

Паліна Шынкевіч. Фота: сацсеткі

Паліне Шынкевіч 21 год. Яна вучылася на юрфаку БДУ, спецыялізавалася на крымінальным праве. Ці паспела Паліна абараніць дыплом, невядома.

У школе дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па беларускай мове і выходзіла на гарадскі ўзровень спаборніцтва. Падчас вучобы не менш як двойчы выступала на канферэнцыях — і абодва выступы напісаныя на беларускай.

Мяркуючы па ейным профілі ў Linkedin, дзяўчына шмат вучылася і за паўтары года скончыла не менш за 8 розных курсаў, датычных да юрыдычных практык. Таксама яна працавала перакладчыцай і малодшым юрысконсультам у некалькіх фірмах.

Калі верыць паведамленню сілавікоў, яе затрымалі за рэгістрацыію ў «Плане Перамога» і ўдзел у адной з акцый у 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула