Дзмітрый Муратаў выставіў на аўкцыён у ЗША нобелеўскі мэдаль

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрый Муратаў, галоўны рдэдактар расійскай «Новой газеты» выставіў медаль прэміі на аўкцыён на карысць дзяцей, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне. Фінал аўкцыёна пройдзе 20 чэрвеня ў Нью-Ёрку.

01.06.2022 / 19:45

Дзмітрый Муратаў на нобелеўскай трыбуне

Пляцоўкай для продажу стаў аўкцыённы дом Heritage Auctions. Грошы, атрыманыя на аўкцыёне, плануецца пералічыць UNICEF на праграмы дапамогі пацярпелым ад вайны дзецям.

Журналіст атрымаў сваю ўзнагароду ў кастрычніку 2021 году сумесна з філіпінкай Марыяй Рэса — за «намаганні ў абароне свабоды меркаванняў, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру».

Nashaniva.com