Скончыў жыццё самагубствам Уладзімір Крысёнак, які ўдзельнічаў у забастоўцы на «Нафтане». За тыдзень да гэтага яго затрымлівалі сілавікі
30 мая пайшоў з жыцця Уладзімір Крысёнак, аператар 6-га разраду вытворчасці №3 ААТ «Нафтан». Яго знайшлі дома павешаным, піша «Вясна».
01.06.2022 / 20:11
Уладзімір Крысёнак
Уладзімір далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі восенню 2020 года. Ён быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў «Нафтан» у 2021 годзе.
24 мая Уладзімір быў затрыманы прадстаўнікамі сілавых структур (меркавана, ГУБАЗіКа) і праз 72 гадзіны выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.
Як мяркуюць знаёмыя Уладзіміра, прычынай затрымання магла паслужыць актывізацыя розных сілавых структур пасля нядаўняй публікацыі ў СМІ відэа, якое адлюстроўвае жалю варты тэхнічны стан устаноўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімір.
Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зняволення.
Сёння Уладзіміра пахавалі.