Пачало працу новае беларускае медыя «Koska.media»

Яно хоча стаць голасам беларусаў у рэгіёнах, паведамляе «Радыё Свабода».

02.06.2022 / 08:50

«Koska.media» стварылі былыя журналісты маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Ігар Палынскі, Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна, якія цяпер жывуць у Беластоку.

«Koska.media» будзе расказваць пра адметнасці гарадоў і вёсак Беларусі, гісторыі пераследу беларусаў, будзе шукаць рашэнні рэгіянальных праблем.

Назва «Коска» апелюе да выказвання Лукашэнкі пра «перагорнутую старонку».

«Мы не перагортваем старонку, мы ставім коску», — кажа Ігар Палынскі.

Nashaniva.com