ЕС ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расіі. Патрыярх Кірыл не ўвайшоў

Еўрасаюз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расіі, паведамляе ў twitter журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк. Паводле яго інфармацыі, публікацыя ў афіцыйным часопісе чакаецца заўтра.

02.06.2022 / 16:50

the EU's 6th sanctions package on #Russia approved by EU ambassadors. Patriarch Kirill out. should be in the EU official journal tomorrow. #Ukraine

— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) June 2, 2022

«Шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўхвалены пасламі ЕС. Патрыярх Кірыл не ўвайшоў. Павінна быць у афіцыйным часопісе ЕС заўтра», — напісаў ён.

Паводле звестак Bloomberg, Расія недаатрымае каля 22 млрд даляраў нафтавых даходаў за год, калі ў новы пакет санкцый увойдзе частковае нафтавае эмбарга. Каля 12 млрд даляраў дасягнуць страты ад адмовы ад трубаправодных паставак у Паўночную Еўропу, 10 млрд даляраў — ад забароны на марскі экспарт нафты.