Telegram заблакаваў канал «Желтые сливы»

Telegram-канал «Желтые сливы» — адзін з рупараў лукашэнкаўскай прапаганды, які вёў ідэалагічнае змаганне ў падкрэслена хамскім і бесцырымонным стылі, не спыняючыся перад прамымі абразамі і інсінуацыямі. У краіне, дзе працуюць законы, яго даўно б прыцягнулі да адказнасці за распальванне варожасці.

04.06.2022 / 17:19

Падпісчыкамі канала лічыліся 170 тысяч чалавек. Але варта адзначыць, што на яго прымусова абавязвалі падпісвацца супрацоўнікаў дзяржаўных структур.

Праз канал ажыццяўлялася фашысцкая па сваім духу прапаганда і распальвалася нянавісць да палітычных праціўнікаў і народаў Еўропы і ЗША. Канал таксама займаўся інфармацыйным абслугоўваннем вайны Расіі супраць Украіны.

Nashaniva.com