Стала вядома, па чыім звароце заблакавалі «Желтые сливы»

Прапагандысцкі канал «Желтые сливы» з дзясяткамі тысяч падпісчыкаў заблакавалі ў Тэлеграме не проста так. Гэта рэакцыя на зварот Беларускага Хельсінскага камітэта, які 12 мая звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram-каналамі, афіляванымі з дзяржавай.

04.06.2022 / 21:44

БХК у сваім звароце звяртаў увагу на практыку публікацыі «пакаянных» відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці.

Праваабаронцы падкрэслівалі зневажальны годнасць і траўміруючы характар гэтых практык. Бо на відэа, як яны казалі, бачна, што падлеткі відавочна напалоханыя, можна меркаваць, што на іх аказваўся ціск.

Такая практыка можа пакінуць глыбокі след у псіхаэмацыйным стане дзіцяці, а таксама іншых дзяцей, якія стануць сведкамі інцыдэнту ці ўбачаць відэа, рабіў выснову Беларускі Хельсінскі камітэт.

Як бачна па выніку, ягоныя аргументы былі ўспрынятыя кіраўніцтвам Telegram як слушныя і пераканаўчыя.

Nashaniva.com