Патрыярх Кірыл прыехаў у Полацк

Працягваецца візіт кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусь, ён прымеркаваны да 1030-годдзя хрысціянства на беларускіх землях. Сёння прадстаяцель РПЦ наведвае Полацк.

05.06.2022 / 10:56

Спачатку патрыярх маскоўскі наведаў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, затым ён адслужыць літургію ў царкве Узвышэння святога Крыжа Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

На ўрачыстым набажэнстве прысутнічае ўвесь беларускі епіскапат, а таксама члены Святога сінода Рускай праваслаўнай царквы.

Фота БелТА