Мужчыну, якога ў 2020-м сілавікі выцягнулі з машыны і збілі, затрымалі на ўласным лецішчы

Сяргей Гунь быў дырэктарам івэнт-агенцтва. Не так даўно ён пераехаў у вёску і пачаў разводзіць курэй.

05.06.2022 / 17:36

Фота: старонка ў Фэйсбуку мужчыны

Сяргея затрымалі яшчэ 3 чэрвеня на яго ўчастку на лецішчы ў Лагойскім раёне. Пакуль ён знаходзіцца ў ІЧУ. Яго блізкія паведамляюць, што па папярэдняй інфармацыі, мужчыну затрымалі па артыкуле 342 (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх).

Раней Сяргея затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. Падчас аднаго з затрыманняў, у кастрычніку 2020-га, сілавікі выцягнулі мужчыну з машыны і збілі, бо заўважылі, што ён засняў амапаўцаў на відэа.

Сяргей пасля затрымання ў кастрычніку 2020-га. Фота са старонкі Фэйсбуку мужчыны

Nashaniva.com