СМІ: Турцыя і Расія дамовіліся пра вываз украінскага збожжа морам

Расійская газета «Известия» са спасылкай на «высокапастаўленую абазнаную крыніцу» піша пра нібыта ўзгодненую Расіяй і Турцыяй схему вывазу ўкраінскага збожжа марскім шляхам

06.06.2022 / 08:47

Паводле інфармацыі выдання, турэцкія вайскоўцы нібыта зоймуцца размінаваннем прыбярэжнай зоны ў раёне Адэсы. Турэцкі ж флот будзе канваіраваць судны са збожжам да нейтральных вод. Далей да Басфора іх будуць суправаджаць расійскія караблі, каб «забяспечыць бяспечны праход праз Чорнае мора і не дапусціць правакацыі».

Крыніца сцвярджае, што схема ўзгодненыя з Турцыяй і Украінай і нібыта засталося толькі дэталізаваць маршрут суднаў. План збіраюцца зацвердзіць 8-9 чэрвеня падчас візіту міністраў замежных спраў і абароны РФ у Турцыю.

Чытайце таксама:

Лукашэнка абмеркаваў з генеральным сакратаром ААН пытанні вывазу збожжа з Украіны і паставіў свае ўмовы

Nashaniva.com