Пуцін знайшоў вінаватых у збядненні Расіі
Расійскі прэзідэнт сцвярджае, што дзеянні Захаду прывялі да «рэзкага росту беднасці» і «дэфіцыту харчавання».
06.06.2022 / 15:41
Уладзімір Пуцін абвінаваціў Захад у выкліку «хвалі глабальнай інфляцыі, рэзкім росце беднасці і дэфіцыце харчавання».
Пра гэта прэзідэнт РФ заявіў у звароце да ўдзельнікаў XXV Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
«Шматгадовыя памылкі заходніх краін у эканамічнай палітыцы і нелегітымныя санкцыі прывялі да хвалі глабальнай інфляцыі, да разбурэння звыклых лагістычных і вытворчых ланцужкоў, да рэзкага росту беднасці і дэфіцыту харчавання», — заявіў расійскі прэзідэнт.
У той жа час ён мяркуе, што «разам з выклікамі адкрываюцца і перспектывы», а для Расіі 2020-я гады нібыта стануць перыядам «умацавання эканамічнага суверэнітэту».
«Пры гэтым расійская эканоміка будзе ва ўсё большай ступені абапірацца на прыватную ініцыятыву і, зразумела, захавае курс на адкрытасць і шырокае міжнароднае супрацоўніцтва», — сцвярджае Пуцін.