Працягваюцца пагромы: дабраліся да дома Валерыя і Веранікі Цапкалаў

Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій і палітык Валерый Цапкала распавёў «Нашай Ніве», што сёння ў раёне абеду сілавікі наведаліся ў яго дом у Мінску.

06.06.2022 / 15:44

Гаворка ідзе пра катэдж на завулку Цяплічны, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Архіўнае фота, 2020 год

«Дом быў разгромлены. Выбітыя вонкавыя і міжпакаёвыя дзверы, пабітыя вокны, знішчаная мэбля, пашкоджаныя трубы, у выніку чаго цокаль затоплены і вада працягвае паступаць. Зламаныя таксама ложкі, у тым ліку два дзіцячыя, фіранкі разам з карнізамі садраныя, посуд пабіты, выдраныя разеткі, пабітая сантэхніка і плітка», — апісвае Цапкала карціну.

Вось так выглядаў дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў пасля «ператрусу».

Па інфармацыі Веранікі Цапкала, ператрус з такімі наступствамі ў доме правялі супрацоўнікі Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь.

«Гёбельс таксама рабіў стаўку на гвалт». Чаму лукашэнкаўцы з такой асалодай грамяць кватэры беларусаў?

Nashaniva.com