Выдавец Андрэй Янушкевіч зноў не выйшаў на волю, яму дадалі яшчэ 8 сутак
Пра тое, што выдавец Андрэй Янушкевіч атрымаў ужо трэці запар адміністрацыйны тэрмін, паведамляе by_culture.
06.06.2022 / 22:10
Андрэй Янушкевіч
Андрэй Янушкевіч быў затрыманы 16 мая ў першы дзень працы заснаванай ягоным выдавецтвам «Янушкевіч» кнігарні «Кнігаўка». Перад гэтым у кнігарню наведаліся дзяржаўныя прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая.
Спачатку Янушкевіч атрымаў 10 сутак арышту, пасля іх адбыцця яму дадалі яшчэ 10. Але не выпусцілі і пасля гэтага, новы тэрмін — 8 сутак.
Разам з Андрэем Янушкевічам была затрыманая супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка», літаратурны крытык Наста Карнацкая. Яе асудзілі спачатку на 13 сутак, пасля якіх яна не выйшла і цяпер таксама адбывае новы адміністрацыйны арышт.
Наста Карнацкая