Пад Мазыром 80-гадовы мужчына загінуў, трапіўшы на электрасамакаце пад грузавік

У панядзелак, 6 чэрвеня, пад Мазыром на трасе Н-4739 «Мазыр — Петрыкаў» загінуў 80-гадовы мужчына, які рухаўся па дарозе на электрасамакаце, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

06.06.2022 / 22:34

Аварыя адбылася на 21-м кіламетры дарогі каля 14.05. Пажылы кіроўца электрасамаката Kugoo M4 PRO ехаў па праезнай частцы дарогі ў бок Мазыра. За ім рухаўся грузавік «МАЗ». Робячы абгон, 49-гадовы кіроўца грузавіка збіў самакатчыка прычэпам, ён памёр на месцы.

Nashaniva.com