Саўмін дазволіў закупляць ветпрэпараты ў двух прадпрыемстваў
Саўмін спрасціў закупку ветэрынарных прэпаратаў у беларускіх вытворцаў.
07.06.2022 / 09:29
Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова №306 ад 3 чэрвеня.
У адпаведнасці з дакументам, у 2022-23 гадах дзяржзакупкі ветэрынарных прэпаратаў могуць праводзіцца з ажыццяўленнем закупкі з адной крыніцы ў ААТ «БелВітуніфарм» і Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя Вышалескага.