«Камандзір прызначыў яму адэкватнае пакаранне». Полк Каліноўскага пракаментаваў сыход Клюкача
Былы беларускі палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка імя Кастуся Каліноўскага, у якім беларускія добраахвотнікі змагаюцца на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі. Ён патлумачыў свой учынак канфліктам з іншым удзельнікам палка.
07.06.2022 / 22:40
Ціхан Клюкач. Фота: MOST
MOST звярнуўся па каментарый да прадстаўнікоў палка.
«Баец знаходзіўся ў вучэбнай роце. Заступіў на дзяжурства па базе. Здзейсніў стрэл у бок жылых кварталаў падчас нясення службы, што з’яўляецца правінай. Камандзір прызначыў яму адэкватнае пакаранне (дзень хадзіць у бронекамізэльцы), той адмовіўся. Не маем часу для заспакаення тонкай душэўнай арганізацыі кожнага байца», — расказалі ў палку.