Жыхар Беласточчыны ахвяруе сваю машыну байцам палка Каліноўскага
Жыхар мястэчка Лапічы на Беласточчыне, які жыве за некалькі кіламетраў ад польска-беларускай мяжы, аддасць свой пазадарожнік беларускім вайскоўцам з палка Каліноўскага, паведамляе Mostmedia.io.
10.06.2022 / 15:58
Фота: pomocam.pl
Матэвуш Вадзінскі з мястэчка Лапічы ў Падляшскім ваяводстве збіраецца перадаць свой аўтамабіль Suzuki Grand Vitara 2005 года выпуску беларускім байцам з палка Каліноўскага. Машына каштуе некалькі дзясяткаў тысяч злотых.
Мужчына разумее, што яго машына, хутчэй за ўсё, не вернецца з вайны і застанецца дзе-небудзь на паўднёвым усходзе Украіны, але гэта яго не стрымлівае.
— Збіраюся аддаць машыну ў добраахвотніцкі полк беларусаў, якія ваююць у раёне Мікалаева. Па-першае, таму што яны ваююць супраць Расіі, якая ўварвалася ва Украіну.
Па-другое, яны кажуць, што пасля вайны ва Украіне забяруць у Лукашэнкі свой дом Беларусь. А як вядома, Лукашэнка нясе поўную адказнасць за крызіс на нашай усходняй мяжы, і з ім беларусы змагаюцца да сённяшняга дня.
Таксама Матэвуш Вадзінскі вядзе дадатковы збор грошай на закупку аўтамабіляў для ўкраінскіх вайскоўцаў. Сабрана ўжо больш за 34 тысячы злотых са 100.