Памёр заснавальнік «Харошак» Мікалай Дудчанка

Харэограф, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, заснавальнік ансамбля «Харошкі» памёр на 79-м годзе жыцця, паведамляе БЕЛТА.

11.06.2022 / 14:45

Мікалай Дудчанка нарадзіўся ў 1944 годзе ў расійскім Чалябінску. Званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі атрымаў у 1999 годзе. Балетмайстар-пастаноўшчык опер «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Солтана, «Кармэн» Жоржа Бізэ. Аўтар сцэнарыяў і пастаноўшчык юбілейных мерапрыемстваў.

Ансамбль «Харошкі» быў створаны ў 1974 годзе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дудчанкам і Валянцінай Гаявой.

Nashaniva.com