Першы эшалон расійскага кантынгенту прыбывае на Віцебшчыну

09.09.2009 / 11:10

Першы чыгуначны эшалон з расійскімі войскамі для ўдзелу ў аператыўна‑стратэгічным вучэнні «Захад‑2009» прыбудзе позна вечарам 9 верасня ў Віцебскую вобласць. Аб гэтым паведаміў начальнік прэс‑службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Як паведамлялася, 8 верасня выкананне задач аператыўна‑стратэгічнага вучэння «Захад‑2009» на тэрыторыі Расіі пачала расійская частка рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. На тэрыторыі Беларусі вучэнне пачнецца 18 верасня.