Святлана Алексіевіч прысвяціла літаратурную прэмію, якую атрымала, украінскім пісьменнікам
На 27-м міжнародным кніжным кірмашы і літаратурным фестывалі «Свет кнігі» арганізатары абвесцілі лаўрэата прэміі Іржы Тэйнера. Узнагароду павінна была прыняць пісьменніца Святлана Алексіевіч.
12.06.2022 / 19:35
Але яна не змагла прыехаць праз праблемы са здароўем. Таму яна прысвяціла ўзнагароду, якая ўручаецца дзеячам, што выступаюць за свабоду супраць цэнзуры і за дэмакратыю, дэлегацыі пісьменнікаў з Украіны, паведамляе «Чэшскае радыё».
«Украіна сёння знаходзіцца на перадавой барацьбы са злом. І яна павінна ведаць, што мы з ёй», — звярнулася Алексіевіч да ўкраінскіх пісьменнікаў на фестывалі.